Logo Polskiego Radia
Print

На выбарах перамог Мадура

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 12.06.2013 16:22
У Вэнэсуэле пацьвердзілі перамогу Мадуры на выбарах.



Пасьля пераліку мільёнаў галасоў Нацыянальная выбарчая камісія Вэнэсуэлы пацьвердзіла перамогу Нікаласа Мадуры на прэзыдэнцкіх выбарах, якія прайшлі ў краіне ў красавіку.

У камісіі заявілі, што не знайшлі несупадзеньняў з афіцыйнымі вынікамі выбараў.

Мадура перамог зь перавагай менш чым у 1,5% галасоў, а яго галоўны супернік Энрыке Капрылес заявіў, што вынікі галасаваньня былі сфальсыфікаваныя.

Цяпер ён абвінаваціў кіраўніцтва выбарчай камісіі ў выкананьні волі кіроўнай партыі, не прызнаўшы пры гэтым і самой працэдуры пераліку галасоў.

Бі-Бі-Сі/nn.by/эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт