Ватыкан: Біскуп арыштаваны за карупцыю
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
28.06.2013 11:30
Нунцыо Скарано абвінавачваецца ў крадзяжы з рахункаў Ватыканскага банку 600 тысяч эўра.
Біскуп горада Салерна, фінансавы пасярэднік і чалец італьянскіх сакрэтных службаў арыштаваныя ў рамках сьледзтва па справе Ватыканскага банку – паінфармавалі італьянскія СМІ.
Арыштаваны біскуп гэта Нунцыо Скарано. Ён працаваў бухгальтарам у ватыканскай фінансавай адміністрацыі. Яго затрымалі на прадмесьцях Рыму – паінфармаваў яго адвакат.
Біскуп быў прыпынены ў абавязках некалькі тыдняў таму, калі ў дачыненьні да яго пачалося сьледзтва. Ён абвінавачваецца ў крадзяжы з рахункаў Ватыканскага банку 600 тысяч эўра.
Ватыканскі банк быў шматразова крытыкаваны за “цёмныя” інтарэсы і ўтойваньне інфармацыі аб уладальніках рахункаў. Папа Рымскі Францішак некалькі дзён таму паклікаў адмысловую камісію, якая мае прааналізаваць дзейнасьць банку. Камісія павінна даць заключэньне на тэму магчымай рэформы гэтай установы.
ав