Logo Polskiego Radia
Print

У Брытаніі дазволяць эмбрыёны з ДНК трох чалавек

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 29.06.2013 12:19
Праціўнікі гэтага мэтаду лічаць яго неэтычным і сьцьвярджаюць, што яго прымяненьне можа прывесьці да небясьпечных наступстваў.

Урад мае намер да канца года падрыхтаваць праект новых палажэньняў, якія рэгулююць гэтую працэдуру, а сам мэтад можа ўвайсьці ў практыку на працягу двух гадоў, паведамляе BBC.

На думку спэцыялістаў, трохбаковае штучнае апладненьне можа ліквідаваць небясьпечныя дэфекты ў мітахандрыяльнай ДНК зародка, якія могуць прыводзіць да цяжкіх генэтычных захворваньняў, якія перадаюцца ад маці да дзіцяці.

Праціўнікі гэтага мэтаду лічаць яго неэтычным і сьцьвярджаюць, што яго прымяненьне можа прывесьці да небясьпечных наступстваў. Яны паказваюць, што пары, якія цяпер жадаюць пайсьці на працэдуру штучнага апладненьня, могуць скарыстацца донарскімі яйкаклеткамі альбо усынаўляць дзяцей.

дг/BBC

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт