Logo Polskiego Radia
Print

Расейскіх хакераў судзяць за самую буйную афэру ў ЗША

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 26.07.2013 09:44
Яны скралі 160 мільёнаў нумароў банкаўскіх картак.
Int

Амэрыканскія пракуроры абвінавачваюць чатырох грамадзянаў Расеі й аднаго грамадзяніна Ўкраіны ў тым, што ў 2005-2012 гадах яны скралі 160 мільёнаў нумароў банкаўскіх картак.

Агульная сума шкоды ацэньваецца ў сотні мільёнаў даляраў. Пра найбуйнейшае ў гісторыі ЗША кібэрзлачынства паведаміў міністар юстыцыі Пол Фішман.

Усе падазроныя абвінавачваюцца ў змове з мэтай кампутарнага ўзлому і ў змове з мэтай махлярства, а таксама ў несанкцыянаваным доступе да кампутараў.

У ліку кампаній, якія пацярпелі ад дзеяньняў махляроў, аказаліся, у прыватнасьці, амэрыканская электронная біржа NASDAQ, японска-амэрыканская гандлёвая сетка 7-Eleven Inc, француская сетка супэрмаркэтаў „Carrefour” і іншыя буйныя прадпрыемствы.

Узломы ажыцьцяўляліся на сэрвэрах, што былі разьмешчаныя ў многіх краінах, сярод якіх ЗША, Латвія, Нідэрлянды, Багамскія выспы, Украіна, Панама й Нямеччына.

lenta.ru/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт