Лібія: сьмерць для міністра ўраду Кадафі
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
01.08.2013 11:22
Ахмэд Ібрагім прызнаны вінаватым у закліканьні да насільля ў дачыненьні да паўстанцаў у 2011 годзе.
Лібійскі суд прыгаварыў да сьмяротнага пакараньня былога міністра ўраду Муамара Кадафі. Ахмэд Ібрагім прызнаны вінаватым у закліканьні да насільля ў дачыненьні да паўстанцаў у 2011 годзе. Ва ўрадзе Кадафі ён займаў пасаду міністра адукацыі. У рукі паўстанцаў ён трапіў у родным горадзе Кадафі, Сырце. Паводле СМІ, Ібрагім заклікаў там жыхароў фармаваць збройныя гангі, якія змагаліся б з паўстанцамі.
Лібійскія ўлады хочуць таксама прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці сям’ю Кадафі й яго прыбліжаных. Аднак праваабаронцы сумняюцца, ці гэтыя працэсы выконвалі б міжнародныя стандарты. У гэтым месяцам будуць судзіць сына дыктатара, які таксама займаў важную пасаду.
ав