Logo Polskiego Radia
Print

Кананізацыя Яна Паўла ІІ - у будучым годзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.08.2013 17:30
Неафіцыйна кажуць, што цырымонія адбудзецца ў сьвята Божай Міласэрнасьці.

Кананізацыя Яна Паўла ІІ адбудзецца ў наступным годзе. Гэта афіцыйна пацьвердзіў прэфэкт Кангрэгацыі па кананізацыі сьвятых кардынал Анджэла Амата.

Сьвятар сказаў, што дакладную дату аб'явіць сам Папа рымскі Францішак 30 верасьня, падчас спэцыяльнай кансісторыі. Падчас гэтай урачыстасьці гаворка пойдзе таксама пра папу Яна XXIII, які, як вядома, будзе абвешчаны сьвятым разам зь Янам Паўлам ІІ.

Неафіцыйна кажуць, што цырымонія кананізацыі абодвух пантыфікаў адбылася б 27 красавіка, то бок, у сьвята Божай Міласэрнасьці. Дарэчы, гэтае сьвята ўстанавіў польскі Папа, падчас кананізацыі сястры Фаўстыны Кавальскай у 2000 годзе.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт