Logo Polskiego Radia
Print

Замах на сакратара Рады бясьпекі Інгушэтыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.08.2013 10:41
Невядомы злачынца адкрыў агонь па машыне, на якой ехаў палітык.

Сакратар Рады бясьпекі Інгушэтыі Ахмэд Коціеў памёр ад агнястрэльных раненьняў.

Да забойства дайшло раніцай у раёне мясцовасьці Ніжні Ачалукі. Невядомы злачынца адкрыў агонь па машыне, на якой ехаў Коціеў.

Сакратар Рады бясьпекі памёр па дарозе ў бальніцу, у выніку нападу таксама загінуў яго кіроўца. Прэзыдэнт Інгушэтыі Юнус - Бэк Яўкураў лічыць, што забойства палітыка зьвязана зь ягонымі службовымі абавязкамі.

Інгушэтыя - гэта аўтаномная рэспубліка Расейскай Фэдэрацыі, распаложаная на Паўночным Каўказе. У гэтым рэгіёне дзейнічае шмат узброеных групаў ды часта здараюцца акты гвалту. У студзені быў застрэлены судзьдзя Вярхоўнага суда. 4 гады таму быў цяжка паранены сам прэзыдэнтам Інгушэтыі Юнус - Бэк Яўкураў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт