Logo Polskiego Radia
Print

Масква выбірае мэра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2013 17:20
На пасаду кіраўніка горада прэтэндуюць шэсьць кандыдатаў.

У Маскве праходзіць галасаваньне на выбарах мэра горада. На пасаду кіраўніка горада прэтэндуюць шэсьць кандыдатаў.

Гэта Міхаіл Дзегцяроў ад ЛДПР, Мікалай Левічаў ад „Справядлівай Расеі”, Іван Мельнікаў ад КПРФ, Сяргей Мітрохін ад „Яблыка”, Аляксей Навальны ад РПР-ПАРНАС і часовы выканаўца абавязкаў мэра, самавылучэнец Сяргей Сабянін.

Выбарчыя ўчасткі зачыняцца а 20 гадзіне паводле маскоўскага часу. Да гэтага, як паведамляюць маскоўскія ўлады, бясьпеку ў месцах галасаваньня будуць забясьпечваць 10 тысяч паліцыянтаў. Агулам сёньня ў Маскве дзяжураць 42 тысячы паліцыянтаў.

У 3400 выбарчых участках усталяваныя сем тысяч камэр відэаназіраньня.

Дарэчы, сёньня выбары розных узроўняў праходзяць ва ўсіх рэгіёнах Расеі за выключэньнем Санкт-Пецярбурга й Кабардзіна-Балкарыі.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт