Logo Polskiego Radia
Print

У ЭЗ хочуць ўзнагародзіць Сноўдэна прэміяй Сахарава

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 11.09.2013 12:15
Афіцыйная намінацыя Сноўдэна на прэмію Сахарава адбудзецца сёньня ў Страсбургу.

Група аб'яднаных левых Эўрапарламэнта плянуе вылучыць кандыдатуру Эдварда Сноўдэна на атрыманьне прэміі імя Сахарава "За свабоду думкі" за 2013.

"З людзьмі, якія раскрываюць важную сакрэтную інфармацыю, нельга паводзіць сябе як з злачынцамі, яны патрабуюць нашай абароны", - падкрэсьлілі ў прэс-службе групы.

Афіцыйная намінацыя Сноўдэна на прэмію Сахарава адбудзецца сёньня ў Страсбургу.

Прэміяй Сахарава ўзнагароджваюцца асобы й арганізацыі, якія ўнесьлі асаблівы ўклад у абарону правоў чалавека. Пераможца атрымлівае чэк на 50 тысяч эўра.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт