Logo Polskiego Radia
Print

Юбілейны „Актобэрфэст” адкрываецца ў Мюнхене

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 21.09.2013 14:55
Фэст піва „Актобэрфэст” адзначае сёлета юбілей — яму ўжо 180 гадоў.

/


За 16 дзён, якія будзе працягвацца мерапрыемства, яго госьці вып'юць мільёны літраў піва і зьядуць сотні тысяч смажаных каўбас, курыц ды сьвіных галёнак.
Арганізатары фэсту разгарнулі 14 вялікіх піўных намётаў, некаторыя зь якіх могуць адначасова прыняць па 10 тысяч гасьцей. Апроч іх стаяць яшчэ 17 намётаў меншай умяшчальнасьцю — ад 100 да 400 чалавек.

Галоўны напой „Актобэрфэсту” сёлета рэкордна дарагі. Літровая гуртка піва каштуе блізу 10 эўра (9,40-9,85 эўра).

Xоць піва тут штогод даражэе хутчэй, чым агулам па краіне, „Актобэрфэст” з гэтай прычыны ня траціць папулярнасьці. Паводле арганізатараў, летась фэст наведалі 6,4 мільёна чалавек прыкладна з 80 краін сьвету. Яны выпілі 6,9 мільёна літраў піва.

Госьці „Актобэрфэсту”, пачаставаўшыся ўдоваль, часта губляюць асабістыя рэчы. Арганізатары фэстывалю даўно вядуць статыстыку кур'ёзных знаходак. Так, летась наведвальнікі забыліся на Тэрэзіным лузе тры пары нагавіц (у тым ліку дзьве пары ад невядомых баварцам нацыянальных касьцюмаў), набор для рукадзельля, слыхавы апарат, выпуск часопісу „Playboy” з дароўным надпісам, пяць наўтбукаў, дзьве валторны і сабаку.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт