Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ: трэба aбараняць інтэлектуальную ўласнасьць

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 30.09.2013 18:23
56 млн працоўных месцаў у Эўрапейскім Зьвязе было створана ў сэктарах, якія грунтуюцца на праваx інтэлектуальнай уласнасьці.
fot. European Commission



Так вынікае з апошняга дасьледаваньня, праведзенага супольна Эўрапейскай камісіяй і Эўрапейскім патэнтным ведамствам. Аналіз, прадстаўлены сёньня ў Брусэлі, стане зыходным момантам для больш эфектыўнай абароны дзейнасьці, зьвязанай з аўтарскімі правамі, патэнтамі і таварнымі знакамі.

Дасьледаваньні паказваюць, што кампаніі, якія інтэнсіўнай карыстаюцца інтэлектуальнай уласнасьцю, складаюць амаль 40% ад агульнай эканамічнай актыўнасьці ў Эўропе і ствараюць 26% усіх працоўных месцаў.

Дасьледаваньне таксама паказала, што сярэдні заробак у галінах, якія базуюць на праваx інтэлектуальнай уласнасьці, больш чым на 40% вышэйшы, чым у іншых галінах прамысловасьці.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт