Ватыканскі банк упершыню апублікаваў свае фінансы
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
01.10.2013 11:57
Са справаздачы вынікае, што даход Ватыканскага банку ў 2012 годзе склаў 86,6 мільёнаў эўра.
Рапарт аб фінансавай дзейнасьці банк апублікаваў упершыню ў сваёй гісторыі. Такое рашэньне стала вынікам глыбокай рэформы ва ўстанове, якая была замешана ў шматлікія скандалы.
Са справаздачы вынікае, што даход Ватыканскага банку ў 2012 годзе склаў 86,6 мільёнаў эўра. У гэтым жа самым годзе кліенты даверылі банку больш за 6 мільярдаў эўра.
Прынцып яўнасьці ў функцыянаваньні банку даручыў увесьці Папа Бэнэдыкт XVI. Апошнімі гадамі на яў выйшлі шматлікія скандалы й падазроныя апэрацыі, якія праводзіліся пры ўдзеле ватыканскай фінансавай установы.
ав