Logo Polskiego Radia
Print

У Мюнхене знойдзена багатая калекцыя шэдэўраў мастацтва

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 05.11.2013 17:14
Польскае консульства ў Мюнхене мяркуе, што там могуць быць карціны, зрабаваныя нацыстамі.

/

Польскае консульства ў Мюнхене зьвярнулася да нямецкай пракуратуры з просьбай прад’явіць сьпіс 1,5 тысячы карцін, знойдзеных ў адным зь мюнхенскіх дамоў.

Консульства хоча пераканацца, што ў сьпісе няма твораў мастацтва, зрабаваныx у Польшчы падчас вайны. Генэральны консул Юстына Леваньска сказала Польскаму радыё, што выяўленая калекцыя можа ўтрымліваць карціны польскіх мастакоў альбо польскіх даваенных фондаў.

Гаворка ідзе пра багатую калекцыю карцін, якая ўключае ў сябе, між іншым, працы Пікаса, Шагала, Рэнуара й Маціса. Яна была знойдзены выпадкова ў доме 80-гадовага жыхара Мюнхена. Ёсьць падазрэньне, што значную частку калекцыі складаюць карціны скрадзеныя або канфіскаваныйка нацыстамі ў 30-х і 40-х гадах мінулага стагодзьдзя.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт