Logo Polskiego Radia
Print

Дэманстранты ўвайшлі ў Дом ўраду ў Бангкоку

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.12.2013 11:01
Дэманстранты ў Бангкоку ўвайшлі ў будынак Дому ўраду, дзе знаходзяцца офісы прэм'ер-міністра і міністраў.


Пра гэта паведаміла Agence France-Presse. Як піша тайляндская прэса, лідары апазыцыі ўжо абвясьцілі аб перамозе пратэстоўцаў.

Між тым, як сьцьвярджае Associated Press, апазыцыянеры ўвайшлі толькі на тэрыторыю комплексу, дзе знаходзіцца Дом ураду. Яны выламалі ўваходную браму і разьмясьціліся перад будынкам. Паліцыя прысутнічала пры гэтым, аднак не перашкаджала пратэстоўцам. Сам будынак зачынены зь пятніцы 29 лістапада, таму чыноўнікаў там няма.

3 сьнежня было скліканае пашыранае пасяджэньне кіроўнай партыі. На сустрэчы абмяркоўваюцца шляхі выйсьця з палітычнага крызысу ў краіне, у тым ліку разглядаецца магчымасьць роспуску парлямэнту і прызначэньня датэрміновых выбараў.

Такім чынам улады Тайлянду рэзка зьмянілі тактыку ў дачыненьні да апазыцыі, выступленьні якой працягваліся ў краіне з канца лістапада. Паводле дадзеных міністэрства аховы здароўя, з 30 лістапада да 3 сьнежня ў выніку сутыкненьняў пацярпелі больш за 220 чалавек, а трое былі забітыя, піша тайляндская газэта The Bangkok Post.

Апазіцыя дала прэм'ер-міністру час да 4 сьнежня, каб ён цам цыйшоў у адстаўку і дазволіў абраць новага кіраўніка дзяржавы.

Дэманстранты лічаць, што краінай фактычна кіруе зрынуты ў 2006 годзе брат цяперашняга лідара Тайлянду Таксін Чынават.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт