Logo Polskiego Radia
Print

Летува: беларусам адмовілі ва ўсталяваньні памятнага знака Каліноўскаму

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 13.12.2013 08:13
Мясцовыя беларусы плянавалі ўсталяваць яго на Замкавай гары.

Таварыства беларускай культуры ў Летуве зьвярнулася ў Віленскую дзяржаўную дырэкцыю культурнага рэзэрвата замкаў з просьбай атрымаць дазвол на ўстаноўку памятнага знака (крыжа, каменя ці табліцы) на Замкавай гары, дзе маглі быць перапахаваны паўстанцы 1863 года разам з Кастусём Каліноўскім. На тым месцы раней быў пастаўлены крыж з агароджай.

Дырэкцыя прыхільна аднеслася да гэтай справы. Аднак супраць гэтай ідэі выказалася дырэктар Нацыянальнага музэя Бірута Кульніце й Дэпартамэнт культурнай спадчыны.

Дарэчы, раней яна непрыхільна ўспрыняла й ідэю аднаўленьня беларускага музэю Івана Луцкевіча ў Вільні.

«Такая пазыцыя, на нашу думку, ня будзе спрыяць збліжэньню летувіскага й беларускага народаў, а толькі стварыць штучныя й непатрэбныя непаразуменьні” – гаворыцца ў звароце ТБК.

дг

tags: Летува
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт