Logo Polskiego Radia
Print

Уцякалі на волю, апынуліся ў Гуантанама

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 02.01.2014 18:35
Кітайцы са славутай амэрыканскай базы на Кубе знаходзяцца ўжо ў Славакіі, дзе яны вывучаюць мову й рыхтуюцца да новага жыцьця.
foto:T. McCoy US Navyfoto:T. McCoy US Navy

Гэта апошнія з 22 няшчасьнікаў, якія ўцяклі ў Афганістан з кітайскай правінцыі Сіньцьзян. У 2001 годзе амэрыканскія жаўнеры затрымалі іх непадалёк ад хованкі Ўсамы бін Ладэна й пасадзілі як „варожых баявікоў” у Гуантанама. Празь некалькі гадоў амэрыканскія сьледчыя прыйшлі да высновы, што здарылася памылка. У 2008 годзе кітайцы былі ачышчаныя з падазрэньняў, але гадамі доўжыліся пошукі краіны, якая хацела б іх прыняць. У Кітай іх не адправілі з-за боязі пра іх бясьпеку. ЗША не прапанавала ім прытулку, таму што амэрыканцы баяцца вязьняў Гуантанама. Іншыя дДзяржавы не хацелі прымаць уцекачоў, каб не псаваць адносін з Кітаем. Урэшце рэшт кітайцаў прынялі Альбанія, Швэйцарыя, Сальвадор, Бэрмуды ды выспа Палаў, а трое апошніх, пасьля 12 гадоў у Гуантанама, будуць жыць у Славакіі.

яс/Gazeta Wyborcza

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт