Няўдалы замах на прэм'ер-міністра Лібіі
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
29.01.2014 17:46
Гэта чарговы напад на чальца лібійскага ўраду ў гэтым месяцы.
У сталіцы Лібіі, Трыпалі прайшла няудалая спроба забойства намесьніка прэм'ер-міністра краіны. Седзік Абдэлькарым, які таксама выконвае абавязкі міністра ўнутраных спраў, выжыў.
Невядомыя злачынцы адкрылі агонь па машыне, на якой палітык ехаў у парлямэнт. Ніхто з калёны ня быў забіты або паранены.
Гэта чарговы напад на чальца лібійскага ўраду ў гэтым месяцы. 12 студзеня ў Сырце быў застрэлены намесьнік міністра інфраструктуры.
Лібійскім уладам цяжка кантраляваць пасьлядоўныя атакі баевікоў, якія падчас паўстаньня супраць Муамара Кадафі здабылі зброю з разрабаваных арсэналаў.
Сытуацыя асабліва напружаная вакол Бэнгазі, дзе ў 2011 годзе пачалася рэвалюцыя. Амаль кожны дзень там здараюцца напады на сілы бясьпекі.
аз