Logo Polskiego Radia
Print

Авіякатастрофа ў Алжыры

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.02.2014 17:17
Загінулі 103 асобы.
Wikipedia

У авіякатастрофе ў Алжыры загінулі 103 асобы. Як паведамляюць мясцовыя СМІ, на ўсходзе краіны разьбіўся ваенна-транспартны самалёт „Hercules”.

Аварыя адбылася ў горным рэгіёне ў адлегласьці каля 500 км на ўсход ад сталіцы.

Самалёт ляцеў з горада Канстанцін ў горад Уаргла. Пасажырамі былі жаўнеры й іхныя сем'і, агулам 99 пасажыраў і чальцы экіпажа, - паведаміла агенцтва AFP.

На месца аварыі былі адпраўленыя выратавальнікі, але, паводле паведамленьняў сіл бясьпекі, ніхто ня выжыў катастрофы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт