Logo Polskiego Radia
Print

У Вялікабрытаніі хочуць уключыць Толкіна ў лік сьвятых

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.02.2014 10:17
Прыхільнікі таленту пісьменьніка падрыхтавалі малітву аб яго бэатыфікацыі.
mentalfloss.commentalfloss.com

Група каталікоў Вялікабрытаніі хоча далучыць аўтара „Ўладара пярсьцёнкаў” - культавага пісьменьніка Джона Рональда Руэла Толкіна - да ліку сьвятых.

Прыхільнікі таленту пісьменьніка падрыхтавалі малітву аб яго бэатыфікацыі - далучэньні да ліку блаславёных. Для зьдзяйсненьня працэдуры неабходна разгледзець сьвятасць жыцьця кандыдата, яго цноты або пакутніцкі подзьвіг, а таксама зьдзейсьненыя ім цуды або яго пісаньні.

Цяперашні папа рымскі Францішак ў 2008 годзе, будучы кардыналам, у адным з казаньняў сьцьвяджаў, што героі кніг Толкіна - „Хобіт” і „Ўладар пярсцёнкаў” - спазнаюць і разыгрываюць драму выбару паміж дабром і злом.

Акрамя таго, у кнігах прысутнічаюць паняцці „суцяшэньне” й „надзея”. Пантыфік таксама назваў Толкіна „ўплывовым пісьменьнікам, кнігі якога варта чытаць”.

lifenews.ru/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт