Крымскія татары баяцца рэпрэсій
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
17.03.2014 14:50
Крымскія татары байкатавалі тутэйшы рэфэрэндум аб далучэньні да Расеі.
Цяпер яны непакояцца, што расейскія жыхары ды палітыкі паўвыспы будуць ім помсьціць.
Пра гэта заявіў Польскаму радыё палітоляг Нэдзім Усэйнаў. Татары перакананыя, што сцэнар аддзяленьня Крыма й далучэньня яго да Расеі пачалі рэалізоўваць яшчэ некалькі месяцаў таму. Пра гэта сьведчыць маштаб крамлёўскай апэрацыі ў Крыме.
Расейцы цяпер радуюцца, што яны вяртаюць сабе Крым. Аднак з самага пачатку ўкраінскай незалежнасьці Крымам кіравалі расейцы. Яны мелі большасьць месцаў у лякальным урадзе, самі выбіралі свой урад, мелі шырокую аўтаномію.
Цяперашні крызыс выкліканы там, што Крэмль імкнецца да аднаўленьня кантролю над усёй постсавецкай прасторай, дадаў крымскі палітоляг. Ён перакананы, што Ўкраіна ўжо страціла Крым, бо сьвет на гэта пагадзіўся. Найбольш няпэўная сытуацыя цяпер у крымскіх татар.
юл