Logo Polskiego Radia
Print

Украінцы разгортваюць апэрацыю ў Славянску

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2014 17:06
Наступны этап акцыі зводзіцца, між імшым, да поўнай блякады горада.
EPA/ANTON PEDKO

Украінская армія пачала другую фазу антытэрарыстычнай апэрацыі ў Славянску на ўсходзе Ўкраіны.

Пра пачатак наступнага этапу дзеяньняў супраць прарасейскіх сэпаратыстаў, якія занялі гэты горад, паведаміў прадстаўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўкраіны.

Паводле Сяргея Пашынскага, новыя меры зводзяцца да поўнай блякады горада з мэтай прадухіленьня падтрымкі сэпаратыстаў звонку. Украіснкія ўлады запэўніваюць, што армія будзе пазьбягаць ахвяр сярод мірнага насельніцтва.

Пашынскі таксама папярэдзіў, што любая спроба перасячэньня мяжы расейскімі жаўнерамі будзе разглядацца як агрэсія й будзе сустрэнута з адэкватнай рэакцыяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт