Logo Polskiego Radia
Print

Апоўзень забраў з сабой цэлую вёску

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 03.05.2014 09:43
Больш за 2000 чалавек загінулі ў Аўганістане ў выніку апоўзьня.
źr. google.maps.com

Як мінімум 2100 чалавек сталі ахвярамі апоўзьня, які сышоў на вёску правінцыі Бадахшан. Такія зьвесткі агучыў у суботу, 3 траўня, прадстаўнік губэрнатара правінцыі. Папярэдне прадстаўнікі ААН заяўлялі, што загінула як мінімум 350 чалавек.

Горная вёска на паўночным усходзе Афганістану, дзе пражывала каля тысячы сем'яў, практычна цалкам пахаваная пад тоўстым слоем гразі і камянёў. Больш за 100 пацярпелых трапілі ў шпіталі. Дах над галавой страцілі ня менш за чатыры тысячы чалавек. Пошукава-выратавальная апэрацыя працягваецца.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт