Актывізацыя сэпаратыстаў ва ўсходняй частцы Ўкраіны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
22.05.2014 13:07
У выніку сутыкненьняў загінулі ўкраінскія жаўнеры.
foto: Kadr z filmu z YouTube
На ўсходзе Ўкраіны працягваюцца сутыкненьні паміж сэпаратыстамі і ўкраінскай арміяй. У іх выніку загінулі ўкраінскія жаўнеры.
Паводле камэнтатараў, рост актыўнасьці, абвінавачаных у тэрарызме расейскіх сэпаратыстаў, хутчэй за ўсё, зьвязаны з заплянаванымі на бліжэйшую нядзелю выбарамі прэзыдэнта краіны.
Сэпаратысты не прызнаюць галасаваньня й заяўляюць, што не дапусьцяць да яго правядзеньня на тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласьцяў.
У Данецкай вобласьці, недалёка ад горада Валнаваха, ноччу ўзброеныя сэпаратысты напалі на ўкраінскае войска. Паводле некаторых крыніцаў, былі забітыя да 20 жаўнераў, а некалькі дзясяткаў атрымалі раненьні. Страты сэпаратыстаў невядомыя.
Таксама ўкраінскія памежнікі паведамілі аб няўдалых спробах нелегальнага перасячэньня ўкраінскай мяжы з боку Расеі ды атаках на адзінкі памежнікаў.
У сваю чаргу, у Данецку сэпаратысты занялі будынак друкарні й заблякавалі выпуск некалькіх мясцовых газэтаў.
аз