Пуцін аб’явіў канец аднаполюснага сьвету
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        23.05.2014 17:18
                    
                                 
                
                
                    Гаспадар Крамля зазначыў, што заключаны зь Кітаем газавы кантракт выгадны Расеі. 
                
                
                    
                         Fot. PAP EPA ALEXEY DRUZHINYN
Fot. PAP EPA ALEXEY DRUZHINYN
                     
                
                
                
               
                
                          Прэзыдэнт Расеі аб'явіў аб заканчэньні аднаполюснай мадэлі сьвету. Падчас  Міжнароднага эканамічнага форуму ў Пецярбургу Ўладзімір Пуцін намякнуў, што сыстэма, у якой адна дзяржава дыктуе свае ўмовы ўсім, абсалютна не спрацавала.
На думку гаспадара Крамля, тыя, хто да гэтага часу навязваюць іншым сваю кропку гледжаньня, ня хочуць заўважаць, што сьвет зьмяніўся.
Прэзыдэнт Расеі падкрэсьліў, што глябальны эканамічны крызыс 2008 году быў яркім прыкладам паразы мадэлі разьвіцьця, заснаванай на аб'яднаньні й дамінацыі.
На думку Ўладзіміра Пуціна, гэтыя падзеі павінны стаць урокам для ўсяго сьвету. Той факт, што сьвет больш ня можа быць аднаполюсным, ужо пачынаюць разумець нават тыя, хто да гэтага часу спрабавалі дыктаваць свае правы ў палітычнай гульні, лічыць Пуцін.
Уладзімір Пуцін таксама зазначыў, што падпісаны на гэтым тыдні расейска-кітайскі кантракт па газе выгадны Расеі.
аз