Logo Polskiego Radia
Print

У Эгіпце пачалі спаганяць падатак з турыстаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 02.06.2014 13:30
Прыбытак краіны ад турызму зьменшыўся на 43%.
sfubiz.ca
У Эгіпце пачалі спаганяць падатак з турыстаў
Прыбытак краіны ад турызму зьменшыўся на 43%.
Турысты, якія прыбываюць у аэрапорты Александрыі, Паўднёвага Сіная, Хургады, Луксора й Асуана Эгіпта з 1 чэрвеня пачалі плаціць падатак на разьвіцьцё ў памеры 7 далараў.
Як раней паведамляла Дзяржаўная міграцыйная служба, на працягу 6 месяцаў падатак будзе таксама ўведзены ў міжнародным аэрапорце Марса- Алам .
Улады Эгіпта прынялі такое рашэньне з-за таго, што прыбыткі краіны ад турызму ў I-м квартале гэтага года скараціліся да 1,3 млрд дал., што на 43% менш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага года.
Дрэнная фінансавая сытуацыя прымусіла Міністэрства замежных спраў Эгіпта таксама з траўня гэтага года павялічыць кошт турыстычнай візы з 15 да 25 даляраў.

Турысты, якія прыбываюць у аэрапорты Александрыі, Паўднёвага Сіная, Хургады, Луксора й Асуана Эгіпта з 1 чэрвеня пачалі плаціць падатак на разьвіцьцё ў памеры 7 далараў.

Як раней паведамляла Дзяржаўная міграцыйная служба, на працягу 6 месяцаў падатак будзе таксама ўведзены ў міжнародным аэрапорце Марса- Алам.

Улады Эгіпта прынялі такое рашэньне з-за таго, што прыбыткі краіны ад турызму ў I-м квартале гэтага года скараціліся да 1,3 млрд дал., што на 43% менш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага года.

Дрэнная фінансавая сытуацыя прымусіла Міністэрства замежных спраў Эгіпта таксама з траўня гэтага года павялічыць кошт турыстычнай візы з 15 да 25 даляраў.

дг

tags: Эгіпет
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт