Прапанова перамір’я
PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz
20.06.2014 15:04
Парашэнка падчас тэлефоннай размовы раскрыў Пуціну дэталі свайго мірнага пляну.
PAP/Paweł Supernak
Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка ў тэлефоннай размове з Уладзімірам Пуціным ўвечары ў чацьвер, 19 чэрвеня, акрэсьліў ключавыя пазыцыі і графік рэалізацыі мірнага пляну на ўсходзе краіны.
Парашэнка лічыць неабходным вызваленьне закладнікаў і ўсталяваньне эфэктыўнага рэжыму кантролю на ўкраінска-расейскай мяжы. Кіраўнік украінскай дзяржавы падкрэсьліў, што разам са спыненьнем агню разьлічвае на падтрымку яго мірнага пляну.
Гэта ўжо другая за бягучы тыдзень тэлефонная размова прэзыдэнтаў Расеі і Ўкраіны. Першая адбылася ў мінулы аўторак, 17 чэрвеня.
У цяперашні момант у Луганскай і Данецкай абласьцях працягваецца антытэрарыстычная апэрацыя, распачатая ўкраінскім войскам у сярэдзіне красавіка.
эб