Палянскі хоча здымаць фільм у Кракаве
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.06.2014 16:00
Але спачатку рэжысэр хоча атрымаць гарантыі бясьпекі з боку польскіх уладаў.
Роман Палянскі хоча здымаць свой новы фільм у Польшчы. Прадукцыя, кошт якой - 35 мільёнаў эўра, гэта трылер, грунтаваны на аснове справы Дрэйфуса.
„У 19-ым стагодзьдзі францускі афіцэр быў абвінавачаны ў шпіянажы на карысьць Нямеччыны. Альфрэд Дрэйфус на працягу 12 гадоў даказваў сваю нявінаватасьць”, - расказаў кінапрадзюсар Робэрт Бэнмюса.
Большасьць кадраў будзе здымацца ў Парыжы. Прадзюсар і рэжысэр хочуць, каб частка здымалася ў Кракаве. Неабходныя для гэтага тэхнічныя ўмовы, між іншым кінастудыя, у якой магчыма будаўніцтва велізарных сцэнаграфій і спэцэфэкты.
Другая ўмова заключаецца ў забесьпячэньні прававой бясьпекі Роману Палянскаму. Суд у Каліфорніі імкнецца прыцягнуць яго да адказнасьці за палавыя зносіны з трынаццацігадовай дзяўчынкай у 1978 годзе.
Адвакаты падкрэсьліваюць, што Палянскаму патрэбныя гарантыі бясьпекі з боку польскіх уладаў.
Роман Палянскі прапісаны ў Кракаве і мае там кватэру.
Прэм'ерны паказ яго новага фільму пра справу Дрэйфуса плянуецца ў 2015 годзе.