Logo Polskiego Radia
Print

У Данецку загінуў апэратар расейскага тэлеканалу

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 30.06.2014 11:57
Анатоль Клян атрымаў сьмяротнае раненьне ў жывот, гаворыцца ў паведамленьні тэлеканалу.
Separatyści na wschodzie Ukrainy proklamowali powstanie nowego państwa, foto: PAP/EPA/MAXIM SHIPENKOV


У Данецку ў ноч на панядзелак загінуў апэратар расейскага «Першага каналу» Анатоль Клян. Ён атрымаў сьмяротнае раненьне ў жывот, гаворыцца ў паведамленьні тэлеканалу.

Выпадак здарыўся побач з адной з вайсковых частак блізу Данецка, куды здымачная група прыехала рабіць рэпартаж. «Інтэрфакс» паведаміў са спасылкай на прадстаўніка самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі», якую пракуратура Ўкраіны прызнала тэрарыстычнай арганізацыяй, што расейскі апэратар памёр у шпіталі. Яму было 68 гадоў.

Нагадаем, 17 чэрвеня пад Луганскам загінулі двое супрацоўнікаў ВГТРК — карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Расія» Ігар Карнялюк і гукаапэратар здымачнай групы Антон Валошын.

У траўні пад Славянскім у выніку мінамётнага абстрэлу загінулі італьянскі фатограф Андрэа Ракелі і расейскі праваабаронца Андрэй Міронаў, які суправаджаў яго. Яны сталі першымі ахвярамі канфлікту на ўсходзе Ўкраіны сярод журналістаў.

эб/svaboda.org

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт