Logo Polskiego Radia
Print

Украіна зьнішчыла расейскую калёну бронетэхнікi

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.08.2014 18:48
Факт перасячэньня ўкраінскай мяжы калёнай расейскай ваеннай тэхнікі пацьвердзіў Паўночнаатлянтычны пакт.

Прэзыдэнт Украіны Пётр Парашэнка заявіў, што ўкраінскія сілы зьнішчылі частку расейскай калёны з бронетэхнікай, якая перасекла мяжу.

Раней у штабе антытэрарыстычнай апэрацыі, якая вядзецца ўкраінскай арміяй на ўсходзе краіны, пацьвердзілі, што калёна расейскіх БТРаў і вайсковых грузавікоў перасекла мяжу Ўкраіны праз захоплены сэпаратыстамі ўкраінскі прапускны пункт „Ізварын”.

Праходжаньне калёны празь мяжу пацьвердзіла выведка. Паводле яе зьвестак, нумарныя й апазнавальныя знакі на тэхніцы былі расейскімі, – гаворыцца ў паведамленьні.

Факт перасячэньня ўкраінскай мяжы калёнай расейскай ваеннай тэхнікі пацьвердзіў таксама Паўночнаатлянтычны пакт.

У памежным кіраваньні ФСБ Расеі не пацьвердзілі гэтую інфармацыю. Як заявілі ва ўправе, у зьвязку з рэгулярнымі абстрэламі расейскай тэрыторыі былі створаныя мабільныя групы з складу памежнай службы ФСБ, якія пры зваротах жыхароў з нагоды стральбы неадкладна выкарыстоўваюцца для датрыманьня бясьпекі мяжы й расейскіх грамадзянаў. Пры гэтым мабільныя групы дзейнічаюць выключна на тэрыторыі Расеі, – падкрэсьліваюць у ФСБ.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт