Logo Polskiego Radia
Print

Газа: Баявікі пакаралі сьмерцю амаль 20 палестынцаў

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 22.08.2014 15:51
Яны падазраваліся ў супрацоўніцтве з Ізраілем.

Баявікі кіруючага ў сэктары Газа руху Хамас пакаралі сьмерцю 18 палестынцаў, абвінавачаных у супрацоўніцтве з ізраільскімі спэцслужбамі.

Як паведамляе радыёстанцыя "Аль-Кудс" пакараньне адбылася пасьля таго, як на гэтым тыдні ізраільскія войскі "кропкавым" ударам з паветра ліквідавалі трох прадстаўнікоў вышэйшага каманднага складу Хамас і арганізавалі замах на лідара баявога крыла руху Мухамэда Дэйфа.

Прысуд быў прыведзены ў выкананьне ў два этапы. Раніцай у парку ля унівэрсітэта "Аль-Азхар" пакаралі сьмерцю 11 чалавек. Яшчэ семярых публічна расстралялі пасьля пятнічнай малітвы ў мячэці "аль-Амар" у цэнтры горада Газа.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт