Logo Polskiego Radia
Print

Пан Гі Мун заклікаў Расею падтрымаць перамір’е на Ўкраіне

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 28.09.2014 18:18
Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў Расею выкарыстаць свой уплыў для падтрыманьня перамір’я на ўсходзе Ўкраіны.


Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заклікаў Расею выкарыстаць свой уплыў для падтрыманьня перамір’я на ўсходзе Ўкраіны, гаворыцца ў заяве прэс-службы арганізацыі.

"Па Ўкраіне, генэральны сакратар залікаў Расею выкарыстаць яе ўплыў для замацаваньня ўстойлівага рэжыму спыненьня агню. Ён інфармаваў міністра замежных спраў аб тым, што прадоўжыць сваё асабістае ўзаемадзеяньне з сусьветнымі лідарамі для мірнага ўрэгуляваньня гэтага крызысу", — гаворыцца ў заяве, распаўсюджанай па выніках сустрэчы Пан Гі Муна з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым.

Пратакол, падпісаны ў Менску па выніках сустрэчы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляваньні сытуацыі ва Ўкраіне, прадугледжвае прыняцьцё Ўкраінай закону аб асаблівым статусе Данецкай і Луганскай абласьцей і правядзеньне датэрміновых выбараў.

Кіеўскія ўлады і ўсходнеўкраінскія апалчэнцы правялі ў Менску пры пасрэдніцтве Расеі і АБСЭ перамовы, падчас якіх дамовіліся аб поўным спыненьні агню, стварэньні зоны бясьпекі на бягучай лініі сутыкненьня, адводзе цяжкіх узбраеньняў ад гэтай зоны і населеных пунктаў і разгортваньні маніторынгавай місіі АБСЭ.
БелаПАН/ эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт