Logo Polskiego Radia
Print

«Эўрамайдан» увайшоў у шорт-ліст прэміі Сахарава

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 08.10.2014 11:11
Кароткі сьпіс намінантаў апублікаваны на сайце Эўрапарлямэнту.
PAP


Украінскі рух «Эўрамайдан» увайшоў у шорт-ліст прэтэндэнтаў на прэмію «За свабоду думкі» імя акадэміка Андрэя Сахарава за 2014 год. Кароткі сьпіс намінантаў апублікаваны на сайце Эўрапарлямэнту.

Рух «Эўрамайдан» прадстаўляюць сьпявачка Руслана, старшыня Украінскай асацыяцыі студэнцкага самакіраваньня Лізавета Шчэпэцільнікава і журналісты Мустафа Наем і Тацяна Чарнавол.

Апроч «Эўрамайдану» на атрыманьне прэміі прэтэндуе лэкар-гінэколяг з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Дэніс Муквэге і азэрбайджанская праваабаронца Лэйла Юнус.

Ляўрэат будзе абраны 16 кастрычніка рашэньнем старшыні Эўрапарлямэнту і кіраўнікоў палітычных фракцый. Урачыстая цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбудзецца 26 лістапада ў Страсбургу.

У 2013 годзе прэмію Сахарава атрымала параненая талібамі 16-гадовая пакістанская праваабаронца Малала Юсуфзай, адзначаная таксама званьнем «Гуманіст году» Гарвардзкага ўнівэрсытэту і прэміяй імя Ганны Паліткоўскай.

Прэмія імя Андрэя Сахарава ўручаецца з 1988 года за дасягненьні ў галіне абароны правоў і асноўных свабод чалавека, разьвіцьця дэмакратыі і адстойваньня вяршэнства закону, павагі да міжнароднага заканадаўства і абароны правоў меншасьцяў.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт