Logo Polskiego Radia
Print

Нямецкія байкеры ў Сырыі ваююць супраць Іслямскай Дзяржавы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.10.2014 14:16
Прадстаўнік паліцыі лічыць, што такім чынам Median Empire, спрабуе заваяваць аўтарытэт сярод іншых мотаклюбаў Нямеччыны.
foto: www.medianempire.comfoto: www.medianempire.com

Чальцы нямецкага мотаклюба Median Empire з Кёльна адправіліся ў сырыйскі горад Кобань, каб дапамагчы курдам змагацца супраць баевікоў «Іслямскай дзяржавы», піша нямецкі часопіс Fokus.

На сваёй старонцы ў Фэйсбуку члены мотаклюба, большасьць зь якіх курды, заяўляюць, што пакуль астатнія «балбочуць і балбочуць», «нашы хлопцы на фронце ваююць супраць ІД». Яны таксама публікуюць свае фатаграфіі ў раёне баявых дзеяньняў.

У паліцыі іншае меркаваньне наконт удзелу чальцоў Median Empire ў ваенных дзеяньнях. Прадстаўнік паліцыі рэгіёну Паўночны Рэйн - Вэстфалія заявіў выданьню, што такім чынам Median Empire, заснаваны ў 2011 годзе, спрабуе заваяваць аўтарытэт сярод іншых мотаклюбаў Нямеччыны.

-“Median Empire” паказваюць сябе на Фэйсбуку як жорсткіх воінаў, якія змагаюцца да сьмерці. Такім чынам, яны як бы запалохваюць іншыя мота-банды, - мяркуе кіраўнік Фэдэральнай паліцыі рэгіёну.

Ужо больш за тыдзень іслямісты абложваюць горад Кобань, які лічыцца сталіцай курдзкай аўтаноміі. У выпадку яго захопу ў руках баевікоў апынецца вялікі ўчастак сырыйска-турэцкай мяжы.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт