Logo Polskiego Radia
Print

Нігерыя свабодная ад віруса Эбола

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 20.10.2014 15:30
Экспэрты ЗША кажуць, што нігерыйскія ўлады выдатна справіліся з сытуацыяй.

/

Нігерыя абвешчана краінай свабоднай ад віруса Эбола. Апошні выпадак захворваньня ліхаманкай Эбола ў гэтай краіне быў зафіксаваны 5 верасьня.

Тры дні таму Сусьветная арганізацыя аховы здароўя абвясьціла свабодным ад віруса Эбола таксама Сэнэгал.

У адпаведнасьці з палажэньнямі пра зьнікненьне ліхаманкі Эбола ў дадзенай краіне можна казаць толькі пасьля таго, як цягам двух 21-дзённых пэрыядаў не фіксаваўся аніводзін новы выпадак інфэкцыі.

Дваццаць адзін дзень складае інкубацыйны пэрыяд, то бок час ад заражаньня вірусам да зьяўленьня першых сымптомаў хваробы.

Экспэрты амэрыканскага ўраду кажуць, што нігерыйскія ўлады выдатна справіліся з сытуацыяй.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт