Logo Polskiego Radia
Print

Амэрыканскі журналіст вылечыўся ад Эболы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 22.10.2014 16:16
Заражаны ліхаманкай Эбола тэлеапэратар-фрылянсэр Ашока Мукпа вылечыўся ад сьмяротна небясьпечнага вірусу
źr. glowimages.com



Заражаны ліхаманкай Эбола тэлеапэратар-фрылянсэр Ашока Мукпа вылечыўся ад сьмяротна небясьпечнага вірусу. Пра гэта са спасылкай на прадстаўнікоў мэдычнага цэнтру штату Нэбраска паведамляе Reuters.

Такім чынам, ён стаў другім пацыентам мэдцэнтру, якога вылячылі ад ліхаманкі. 33-гадовы Мукпа працаваў для NBC News. Ён кантактаваў з хворымі ліхаманкай у Лібэрыі, а 6 кастрычніка трапіў у амэрыканскі шпіталь.

8 кастрычніка памёр першы хворы ліхаманкай у ЗША - 42-гадовы Томас Эрык Данкан. Пасьля гэтага ўлады Злучаных Штатаў Амэрыкі для таго, каб не дапусьціць распаўсюджваньня вірусу на тэрыторыі краіны, у найбуйнейшых амэрыканскіх аэрапортах арганізавалі праверку прыезжых на наяўнасьць сымптомаў захворваньня.

Успышка ліхаманкі была зафіксаваная ў лютым 2014 года ў Гвінэі, затым вірус распаўсюдзіўся на суседнія Сьера-Леонэ, Лібэрыю і Нігерыю. Напрыканцы жніўня ён дайшоў да Дэмакратычнай Рэспублікі Конга і Сэнэгалу. Паводле зьвестак Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя, колькасьць загінулых ад ліхаманкі Эбола перавысіла чатыры тысячы чалавек.

эб/lenta.ru

tags: Эбола
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт