Эрдаган душыць дэмакратыю
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
24.10.2014 13:17
Шматгадовая турма пагражае, напрыклад, за паклёп на чыноўнікаў.
polskieradio.plpixabay.com
Кіруючыя ў Турцыі абвастраюць права. Неўзабаве парлямант плянуе прыняць законапраект, які спрашчае затрыманьне й судовыя працэсы над апанэнтамі рэжыму. Шматгадовая турма пагражае, напрыклад, за паклёп на чыноўнікаў.
У чацьвер пачаўся суд над карыкатурыстам. Нібыта яго малюнак абражае прэзыдэнта Эрдагана яшчэ з часоў, калі ён быў прэм’ер-міністрам.
Паводле новага закону, паліцыя можа пасадзіць за краты любога чалавека, калі „маецца абгрунтаваныя падазрэньне, што ён парушыў права. Узмацняюцца меры за „мову нянавісьці ў сацыяльных сетках”.
Урад Турцыуі сьцьвярджае, што такія дзеяньні неабходныя ў абліччы пагрозы дэстабілізацыяй краіны тэрарыстамі Ісламскай Дзяржавы. У сваю чаргу апазыцыя лічыць, што гэта толькі прэтэкст для замацаваньня аўтарытарнага ладу ў краіне.
яс/Gazeta Wyborcza