Жыхар Партугаліі выйграў у лато 190 млн. эўра
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
25.10.2014 19:35
За апошнія 10 гадоў жыхары Партугаліі выйгралі ў лятарэі EuroMillions больш за 4 млрд. 700 млн. эўра.
Bild: en.wikipedia.org
У Партугаліі на аднаго мільянера стала больш. Менавіта жыхар гэтай краіны ўгадаў 7 лічбаў міжнароднай лятарэі EuroMillions і выйграў 190 млн. эўра. Лятарэйны купон быў зарэгістраваны ў горадзе Каштэлу-Бранку. Пераможца аднак не атрымае ўсю суму, бо яму прыйдзецца заплаціць падатак – 20% ад сумы выйгрышу. Такім чынам, дзяржаўны бюджэт папоўніцца амаль 40 млн. эўра.
Гэта 43 партугалец, які ўгадаў “сямёрку”. За апошнія 10 гадоў жыхары Партугаліі выйгралі ў лятарэі EuroMillions больш за 4 млрд. 700 млн. эўра.
вс