У ку-клукс-клян запрасілі неграў
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
11.11.2014 12:15
Найстарэйшая расісцкая арганізацыя вырашыла ісьці ў нагу з часам.
foto: lesobservateurs.ch
У складзе ку-клукс-кляна ў бліжэйшы час могуць зьявіцца негры, прадстаўнікі сэкс-меншасьцяў і мусульмане. Як паведамляе The Independent, найстарэйшая расісцкая арганізацыя вырашыла ісьці ў нагу з часам.
Ініцыятарам зьменаў выступіў адзін з афіцэраў ку-клукс-кляна, Джон Абар. Ён паведаміў аб намеры арганізаваць у штаце Мантана новую групу пад назвай «Рыцары Скалістых гор", якая «адмовіцца ад мінулага, прасякнутага заклікамі да нянавісьці". Па словах Абара, ён вырашыў адмовіцца ад праяў расізму, самасудаў і спаленьня крыжоў. Новых кандыдатаў у «Рыцары» будуць прымаць без абмежаваньняў па расавай прыналежнасьці, рэлігійных перакананьнях або сэксуальнай арыентацыі. Але пры гэтым група захавае вернасьць традыцыям: уніформа па-ранейшаму будзе ў абавязковым парадку ўключаць белыя балахоны й капюшоны.
Як патлумачыў сам Абар, раней ён быў перакананым расістам, але потым бліжэй пагутарыў з членамі Нацыянальнай асацыяцыі па паляпшэньні становішча каляровага насельніцтва (NAACP) і зьмяніў свае погляды. Замест перасьледу неграў «Рыцары» зоймуцца барацьбой з "новым сусьветным парадкам», які спрабуе ўкараніць фэдэральны ўрад.
Ку-клукс-клян - ультраправая таемная арганізацыя ў ЗША, створаная адразу пасьля заканчэньня грамадзянскай вайны ў 1865 годзе. Рух вызнаваў нацыяналізм, расізм, пасьля - антыкамунізм, праводзіў суды над абаронцамі правоў неграў. У пару росквіту колькасьць ку-клукс-кляна дасягала 6 мільёнаў чалавек, зараз, па розных ацэнках, складае ад 5 да 8 тысяч.
яс