Logo Polskiego Radia
Print

Забарона на карыстаньне ноўтбукамі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 04.12.2014 17:30
Гэта датычыць кліентаў у кафэ ў Генце ў Бэльгіі.

Асобы, якім патрэбны пастаянны доступ у Інтэрнэт, каб правяраць электронную пошту або чытаць апошнія паведамленьні, будуць прымушаны абмінаць кафэ “Панарама” ў Генце ў Бэльгіі.

Яго ўладальнік тлумачыць, што кліенты з ноўтбукамі аказваюць нэгатыўны ўплыў на атмасфэру - кафэ нагадвае офіс, а не прыемнае месца, дзе можна сесьці й правесьці свой свабодны час.

Ня без значэньня зьяўляецца таксама зьмяншэньне даходаў кафэ. Уладальнік кажа, што людзі з ноўтбукамі блякуюць месцы на некалькі гадзінаў, прычыняючыся да падзеньня продажу кавы.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт