Logo Polskiego Radia
Print

Мядзьведзеў зрабіў прыём толькі з айчынных прадуктаў

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.12.2014 15:58
На стале быў сыр каўказскага гатунку, бранскае мяса й мідыі з Чорнага мора.

фота:
фота: Т.Царук/Беларуская служба

Прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў упэўнены, што любому імпартнаму прадукту можна знайсьці замену ў Расеі. У гэтым ён сам пераканаўся ў свой дзень нараджэньня, паставіўшы на сьвяточны стол для гасьцей стравы выключна з расейскіх прадуктаў, перадае ТАСС.
У адказ на антырасейскія санкцыі Захаду Крэмль з 7 жніўня ўвёў поўную забарону на пастаўкі ялавічыны, сьвініны, мяса птушкі, рыбы, сыроў, малака й плодаагародніннай прадукцыі з Аўстраліі, Канады, Эўразьвязу, ЗША й Нарвэгіі. Эмбарга дзейнічае на працягу года.
"Я магу сказаць так: сёньня няма ні аднаго харчовага тавару, ні аднаго прадукту, які немагчыма было б замяніць. У мяне быў дзень нараджэньня; я паклікаў, натуральна, сяброў і спэцыяльна паставіў задачу, каб на стале былі ўсе нашыя прадукты, якія толькі можна сабе ўявіць", - распавёў Мядзведзеў.
Ён сказаў, што на стале быў сыр каўказскага гатунку, бранскае мяса й мідыі з Чорнага мора. Паводле яго слоў, атрымалася вельмі добра.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт