Logo Polskiego Radia
Print

К. Рэнік: гэта сьведчаньне адчаю і слабасьці талібаў

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 16.12.2014 15:47
Карэспандэнт ПР камэнтуе крывавае нападзеньне на школу ў Пакістане.
PakistanPakistanWikipedia/CC

Нападзеньне талібаў на ваенную школу ў Пакістане – гэта адчайны крок. Пераапранутыя ў ваенную форму талібы ўварваліся раніцай у школу ў Пэшавары. Паводле дадзеных пакістанскіх уладаў, загінула як мінімум 126 асобаў, прыкладна столькі ж паранена.

Шматгадовы карэспандэнт Польскага радыё ў Індыі і Пакістане Кшыштаф Рэнік адзначае, што гэта праяў крывавай барацьбы за ўплывы.

К. Рэнік: Тое, што адбываецца на пакістанска-афганскім памежжы, гэта сапраўдная вайна. Але гінуць мірныя жыхары. Талібы рашаюцца на такія крывавыя атакі, паколькі мяркуюць, што гэта адзіная магчымасьць паўстрымаць пакістанскае наступленьне. Гэта таксама сьведчыць пра слабасьць талібаў. Яны рашаюцца на такія крокі, каб не здаць свае пазыцыі на паўночным захадзе Пакістану.

Пэшавар – гэта вельмі важны стратэгічны горад, які ляжыць на шляху з Афганістану ў Пакістан, яго толькі часткова кантралююць пакістанскія ўлады. Крывавая атака – гэта адказ на дзейнасьць там пакістанскіх і амэрыканскіх войскаў.

ПР/нг

ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт