Logo Polskiego Radia
Print

ЭЗ: паўната можа быць прызнаная формай інваліднасьці

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 18.12.2014 17:19
Такое рашэньне прыняў Суд Эўразьвяза.

У некаторых выпадках у Эўразьвязе паўната будзе лічыцца інваліднасьцю. Гэтак пастанавіў Суд Эўразьвязу. Гэта азначае, што ў некаторых выпадках да поўных людзей будуць прымяняцца законы, якія ахопліваюць інвалідаў.

Суд сьцьвердзіў, што пэўныя акалічнасьці не даюць магчымасьці „эфэктыўна працаваць”, тым ня менш, паўната аўтаматычна ня дасьць статусу інваліда.

Рашэньне дзейнічае на тэрыторыі цэлага Эўрапейскага Зьвязу. Справа разглядалася па позве датчаніна Карстэна Кальтафта, які скардзіўся, што страціў дзяржаўную пасаду дзіцячага апекуна, таму што працадаўца сьцьвердзіў, што ён надта тоўсты. Кальтафт важыў 160 кіляграм.

Лекары нагадваюць, што паўната зьяўляецца прычынай шматлікіх небясьпечных хвароб, напрыклад, яна знаходзіцца на трэцім месцы сярод прычын рака пасьля генэтычных чыньнікаў і курэньня цыгарэт.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт