Ісламская дзяржава без кіраўніцтва
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
19.12.2014 11:40
Міжнародная кааліцыя зьнішчыла трох камандуючых тэрарыстаў.
Пэнтагон заявіў, што за апошнія дні авіяцыя саюзьнікаў правяла некалькі пасьпяховых налётаў.
У выніку авіяўдараў загінулі камандуючы вайсковымі апэрацыямі ІД у Іраку Абд аль-Басіт, галоўны намесьнік кіраўніка ісламістаў Хаджы Мутаз, а таксама камандзір сярэдняга ўзроўню Радвін Таліб. Ён камандаваў джыхадыстамі ў Масуле на поўначы Іраку.
Амэрыканскія вайсковыя аналітыкі перакананыя, што ліквідацыя гэтых асобаў часова запаволіць дзейнасьць арганізацыі.
Ісламская дзяржава паказала, што ў стане знаходзіць замену загінуўшым лідарам, таму сьмерць высокапастаўленых камандзіраў не азначае сьмерць арганізацыі.
Паветраная апэрацыя супраць Ісламскай дзяржавы пачалася 8-га жніўня. У апэрацыі бяруць удзел самалёты ЗША ды кааліцыі заходніх дзяржаў. За гэты час зьдзейсьнена больш за 600 налётаў.
ПР/юл