Logo Polskiego Radia
Print

Алянд адмовіўся перадаць «Містралі»

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 19.12.2014 18:18
Прэзыдэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што на сёньня ён ня бачыць магчымасьці пастаўкі Расеі верталётаносца тыпу «Містраль».

/

«Пра гэта я заяўляў некалькі разоў: на дадзены момант няма дастатковага прагрэсу для таго, каб, з пункту гледжаньня Францыі, пастаўку можна было ажыцьцявіць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы пасьля завяршэньня саміту ЭЗ у Брусэлі. Паводле яго словаў, выкананьне кантракту залежыць ад захоўваньня Расеяй менскіх мірных дамоўленасьцяў, у адваротным выпадку «будуць зробленыя адпаведныя высновы».

Алянд таксама паведаміў, што лідары краін ЭЗ падчас саміту вырашылі ня ўводзіць дадатковыx абмежавальныx мер супраць Расеі.

эб

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт