Расейцы штурмуюць хату Дзеда Мароза
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
03.01.2015 16:25
З-за хвалі наведвальнікаў яго дом трашчыць па швах.
Улады краіны ўвялі сёньня абмежаваньні на наведваньне Дома Дзеда Мароза.
Цягам бліжэйшых трох дзён у госьці да Дзеда Мароза прыедзе 8000 дзяцей. Гэта толькі арганізаваныя групы. Для індывідуальных турыстаў спынены продаж білетаў. Цяпер яны змогуць наведаць Дзеда Мароза толькі ў ранішнія й вячэрнія гадзіны.
Лічыцца, што да 10 студзеня ў Хату Дзеда Мароза ў Вялікім Усьцюгу ў Валагодзкай вобласьці на поўначы Расеі, прыедуць дзесяткі тысяч людзей. Пік наведваньняў традыцыйна прыпадае на дзень праваслаўнага Раства, які адзначаецца 7 студзеня.
Прытоку наведвальнікаў да Дзеда Мароза спрыяе тое, што да 11 студзеня не непрацоўныя дні ў Расеі.
юл