Logo Polskiego Radia
Print

Гішпанія бароніцца перад джыхадам

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 12.01.2015 17:38
Улады ўносяць зьмены ў Крымінальны кодэкс з мэтай барацьбы з ісламскім тэрарызмам.

Урад прапануе ўнесьці 12 паправак, сярод іншага, пакараньні за ўдзел у вайне ў Сырыі ды Іраку, а таксама выкарыстаньне Інтэрнэту для вярбоўкі джыхадыстаў.

Гішпанскі ўрад прапануе на восем гадоў пазбаўленьня волі караць джыхадыстаў, якія вяртаюцца з вайны, а таксама тых, хто дэкляруе намер далучыцца да тэрарыстаў.

У турму таксама трапілі б тыя, хто займаецца наборам добраахвотнікаў на вайну, выкарыстоўваючы Інтэрнэт для вярбоўкі й агітацыі, а таксама разьмяшчаючы ў Сеціве хвалебныя інфармацыі пра тэрарызм.

Прапанаваныя папраўкі называюць тэрарыстам і гэтак званых "самотных ваўкоў", то бок асоб, якія дзейнічаюць супарць дзяржавы, але не належаць да нейкай тэрарыстычнай арганізацыі.

Урад таксама прапануе распрацаваць нацыянальны плян па барацьбе з радыкалізацыяй. На гэтым тыдні гішпанскае Міністэрства ўнутраных спраў пачало перамовы з апазыцыйнымі партыямі на тэму рэалізацыі дадзенага пляну.

юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт