Анна Камароўска адкрыла фэстываль тэатраў у Вільні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        17.04.2015 16:21
                    
                                 
                
                
                    Мерапрыемства арганізавала „Macierz Szkolna”.
                
                
                    
                         PAP
PAP
                     
                
                
                
               
                
                          Анна Камароўска прыняла ўдзел ва ўрачыстым адкрыцьці XIX Фэстывалю школьных тэатраў у Вільні. Мерапрыемства зладзіла адукацыйная грамадзкая арганізацыя „Macierz Szkolna”.
Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў фэстывалю, жонка польскага прэзыдэнта нагадала, што цяпер у краіне адзначаецца 250-годзьдзе польскага тэатра. Бацькам гэтага тэатрa зьяўляецца Войцех Багуслаўскі, які цягам 5 гадоў жыў і працаваў у Вільні.
У сёлетнім мерапрыемстве ўдзельнічае 12 школьных тэатраў. Журы старшынствуе Анна Кетліньска – старшыня аддзелу аб'яднаньня „Wspólnota Polska” ў Беластоку.
Прадстаўнікі трох віленскіх школаў зьвярнуліся да першай ледзі з просьбай аб дапамозе ў захаваньні статусу іх адукацыйных установаў, якія даюць сярэднюю адукацыю. Нагадаем, у бліжэйшым часе летувіскае Міністэрства адукацыі створыць сьпіс школаў з гэткімі паўнамоцтвамі.
Анна Камароўска сказала, што яна ведае пра сытуацыю польскіх школ у Летуве й дадала, што за гэтым пытаньнем сочыць пасольства Польшчы й польскія парлямэнтары.
аз