Рым ўводзіць дадатковыя меры бясьпекі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.04.2015 09:39
Рашэньне пра ўзмацненьне аховы было прынятае пасьля тэрактаў у Францыі і Даніі.
500 дадаіковыя італьянскія салдаты ў Рыме ахоўваюць будынкі й помнікі ў рамках апэрацыі "Бясьпечныя вуліцы". Рашэньне пра ўзмацненьне аховы было прынятае пасьля тэрактаў у Францыі і Даніі.
Рымская паліцыя склала сьпіс 34 аб’ектаў, якія, у сувязі з тэрарыстычнай пагрозай, узялі пад ахову самыя лепшыя часткі італьянскіх ваенных сіл.
У сьпісе – чатыры чыгуначныя станцыі, некаторыя станцыі мэтро, міжнародныя й габрэйскія школы. Акрамя таго, надзвычайныя меры прымяняюцца ў дачыненьні да найбольш вядомых турыстычных аб'ектаў: Калізэй, плошча Пяцца Навона, плошча Сьвятога Пятра, базыліка Сьвятога Яна, тэрыторыя былога рымскага гета, і інш. Таксама прынятае рашэньне аб разьмяшчэньні салдат ля ўваходу ў Ватыканскія музэі і ля Брамы сьвятой Ганны, якая вядзе ў Ватыкан.
Дадатковыя меры бясьпекі прынятыя ў сувязі з джыхадыстамі, якія пагражаюць заваяваць Рым.
яс