Logo Polskiego Radia
Print

Улады Грузіі паабяцалі выдаць ветэранам да Дня Перамогі па 444 даляра

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 24.04.2015 16:03
На сёньняшні дзень у Грузіі засталося 1800 ветэранаў Другой сусьветнай вайны.

Кіраўнік адміністрацыі ўрада Грузіі Майя Цкіцішвілі заявіла, што ў гонар 70-годзьдзя Перамогі над нацызмам грузінскія ветэраны Другой сусьветнай вайны атрымаюць разавую фінансавую дапамогу ў памеры 1000 лары (каля $ 444).

"На сёньняшні дзень у Грузіі - 1800 ветэранаў Другой сусьветнай вайны. Урад цэніць уклад нашых ветэранаў у перамогу над фашызмам. Вядома, гэтая фінансавая дапамога не вырашыць праблем ветэранаў, але дапаможа годна сустрэць сьвята!" - сказала ў пятніцу на брыфінгу Цкіцішвілі.

дг

tags:
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт