ЦВК Казахстана: Назарбаеў набраў 97,7% галасоў выбарцаў
PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic
27.04.2015 10:23
Нурсултан Назарбаеў кіруе краінай ад 1989 года.
http://wiadomosci.dziennik.pl/swiat/artykuly/322099,autokratyczny-przywodca-kazachstanu-ma-zamiar-rzadzic-kolejna-dekade.html
Дзеючы кіраўнік Казахстана Нурсултан Назарбаеў перамог на пазачарговых прэзыдэнцкіх выбарах. Папярэднія дадзеныя Цэнтральнай выбарчай камісіі краіны сьведчаць аб тым, што за Назарбаева прагаласавалі 97,7% грамадзян.
У сваю чаргу камуніст Тургун Сыздыкаў і самавылучэнец Абэльгазі Кусаінаў набралі 1,6% і 0,7% галасоў.
Канчатковыя вынікі галасаваньня стануць вядомыя пасьля апрацоўкі выніковых пратаколаў. Згодна з заканадаўствам, гэта павінна быць зроблена не пазьней за 3 траўня.
дг
tags: